Польскі дыплямат быў зьбіты на борце расейскага самалёту
                
                        Jedynka
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        13.07.2018 11:04
                    
                    Пацярпеламу дыплямату была аказаная неабходная дапамога, ён пасьпяхова вярнуўся ў Польшчу.
                
youtube.com/screen
                     
Польскі дыплямат быў зьбіты на борце расейскага самалёту
Інцыдэнт адбыўся 11 ліпеня на борце паветранага судна авіякампаніі «Аэрафлот» падчас рэйсу Іркуцк-Масква. Нападнік быў затрыманы. Польскі дыплямат не атрымаў сурʼёзных пашкоджаньняў. Амбасада Польшчы ў Маскве патрабуе афіцыйных тлумачэньняў ад расейскага боку.
Паводле слоў дырэктара бюро прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Польшчы Артура Лампарта, які спаслаўся на відавочцаў здарэньня, верагодна нападнік быў псыхічна неўраўнаважанай асобай.
Пацярпеламу дыплямату была аказаная неабходная дапамога, ён пасьпяхова вярнуўся ў Польшчу.
эж