Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы распачаліся Дні Грунвальду

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.07.2018 09:12
Як штогод, галоўным мерапрыемствам будзе інсцэнізацыя польска-крыжацкай бітвы з 1410 году.
Афіцыйная старонка фэсту.

У Польшчы распачаліся Дні Грунвальду. Яны будуць працягвацца да суботы, калі пройдзе інсцэнізацыя Грунвальдзкай бітвы. Як штогод, галоўным мерапрыемствам будзе інсцэнізацыя польска-крыжацкай бітвы з 1410 году з удзелам 1,3 тысяч рэканструктараў.
Інсцэнізацыя будзе адбывацца 21 раз. У пленэры выступяць 1,3 тысячы рэканструктараў у гістарычных строях, якія будуць іграць ролю пешых і конных рыцараў, лучнікаў і артылерыстаў з абодвух бакоў. Арганізатары чакаюць, што ў гэты дзень прыедзе прынамсі некалькі дзясяткаў тысяч гледачоў.
Дні Грунвальду – гэта цыкл імпрэзаў, якія маюць характар пікніку для цэлых сем’яў. Акрамя гістарычных рэканструкцый падрыхтаваныя шматлікія канцэрты, паказы феерверкаў, а таксама футбольны турнік.
Штодзённа праходзяць баі і рыцарскія турніры ў розных катэгорыях. Можна таксама наведваць рыцарскі лягер, дзе жыве каля 5 тысяч чалавек. Згодна з правіламі, жыхары рыцарскага лягеру павінны жыць у набліжаных да сярэднявечных умоваў – насіць гістарычныя строі з льну і шэрсьці, спаць у палатняных намётах, гатаваць на вогнішчы і есьці з глінянага посуду. Многія з іх адмаўляецца ад мабільных тэлефонаў.
Сёлетняя інсцэнізацыя адбываецца ў 608 гадавіну пераможнай для польска-літоўскіх войскаў бітвы з крыжакамі. Гэта самая вялікая гістарычная імпрэза ў пленэры ў Польшчы.

Яны будуць працягвацца да суботы, калі пройдзе інсцэнізацыя Грунвальдзкай бітвы. Як штогод, галоўным мерапрыемствам будзе інсцэнізацыя польска-крыжацкай бітвы з 1410 году з удзелам 1,3 тысяч рэканструктараў.

Інсцэнізацыя будзе адбывацца 21 раз. У пленэры выступяць 1,3 тысячы рэканструктараў у гістарычных строях, якія будуць іграць ролю пешых і конных рыцараў, лучнікаў і артылерыстаў з абодвух бакоў. Арганізатары чакаюць, што ў гэты дзень прыедзе прынамсі некалькі дзясяткаў тысяч гледачоў.

Дні Грунвальду – гэта цыкл імпрэзаў, якія маюць характар пікніку для цэлых сем’яў. Акрамя гістарычных рэканструкцый падрыхтаваныя шматлікія канцэрты, паказы феерверкаў, а таксама футбольны турнік.

Штодзённа праходзяць баі і рыцарскія турніры ў розных катэгорыях. Можна таксама наведваць рыцарскі лягер, дзе жыве каля 5 тысяч чалавек. Згодна з правіламі, жыхары рыцарскага лягеру павінны жыць у набліжаных да сярэднявечных умоваў – насіць гістарычныя строі з льну і шэрсьці, спаць у палатняных намётах, гатаваць на вогнішчы і есьці з глінянага посуду. Многія з іх адмаўляецца ад мабільных тэлефонаў.

Сёлетняя інсцэнізацыя адбываецца ў 608 гадавіну пераможнай для польска-літоўскіх войскаў бітвы з крыжакамі. Гэта самая вялікая гістарычная імпрэза ў пленэры ў Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт