Logo Polskiego Radia
Print

Польшча зойме бок аб'яднанай Эўропы ў гандлёвай вайне з ЗША

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.06.2018 11:15
Дональд Трамп пагражаў увесьці 20% мыта на ўвоз легкавых аўтамабіляў з краін Эўрапейскага Зьвязу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча займае бок аб'яднанай Эўропы ў гандлёвай вайне з ЗША
Такую заяву зрабіў намесьнік міністра прадпрымальніцтва і тэхналёгій Марцін Оцепа падчас форум «Стратэгія разьвіцьця» у Гдыні.
Намесьнік міністра паведаміў, што польскі ўрад зьяўляецца прыхільнікам вольнага гандлю. Па словах Оцепы, менавіта вольны гандаль зьяўляецца маторнай сілай сусьветнай гаспадаркі. Чыноўнік падкрэсьліў, што нягледзячы на тое, што Польшча мае добрыя адносіны са Злучанымі Штатамі, у гандлёвых спрэчках яна будзе прытрымлівацца агульных інтарэсаў Эўрапейскага Зьвязу.
Таксама ўрадовец прапанаваў Польшчу, на пасярэдніка ў гандлёвых перамовах паміж эўрапейскай супольнасьцю і ЗША.
Нагадаем, на мінулым тыдні, прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп пагражаў увесьці 20% мыта на ўвоз легкавыя аўтамабілі з краін Эўрапейскага Зьвязу. Трампа запэўніваў, што ахоўныя тарыфы пачнуць дзейнічаць у тым выпадку, калі ЭЗ не скасуе гандлёвыя барʼеры для амэрыканскіх тавараў.
эж

Такую заяву зрабіў намесьнік міністра прадпрымальніцтва і тэхналёгій Марцін Оцепа падчас форум «Стратэгія разьвіцьця» у Гдыні.

Намесьнік міністра паведаміў, што польскі ўрад зьяўляецца прыхільнікам вольнага гандлю. Па словах Оцепы, менавіта вольны гандаль зьяўляецца маторнай сілай сусьветнай гаспадаркі. Чыноўнік падкрэсьліў, што нягледзячы на тое, што Польшча мае добрыя адносіны са Злучанымі Штатамі, у гандлёвых спрэчках яна будзе прытрымлівацца агульных інтарэсаў Эўрапейскага Зьвязу.

Таксама ўрадовец прапанаваў Польшчу, на пасярэдніка ў гандлёвых перамовах паміж Эўрапейскай Супольнасьцю і ЗША.

Нагадаем, на мінулым тыдні, прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп пагражаў увесьці 20% мыта на ўвоз легкавых аўтамабіляў з краін Эўрапейскага Зьвязу. Трамп запэўніваў, што ахоўныя тарыфы пачнуць дзейнічаць у тым выпадку, калі ЭЗ не скасуе гандлёвыя барʼеры для амэрыканскіх тавараў.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт