Камітэт па правах чалавека Рады Эўропы заклікаў РФ вярнуць абломкі Ту-154
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.06.2018 18:01
Камітэт па прававых пытаньнях і правах чалавека Рады Эўропы запатрабаваў ад Расеі вярнуць Польшчы абломкі самалёта.
Photo:Serge Serebro, Vitebsk Popular News - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
Камітэт па прававых пытаньнях і правах чалавека Рады Эўропы ў Страсбургу падтрымаў праект рэзалюцыі аб Смаленскай катастрофе, у якім запатрабаваў ад Расеі вярнуць Польшчы абломкі прэзыдэнцкага самалёта Ту-154М.
„Асамблея заклікае Расею неадкладна і ў цесным супрацоўніцтве з польскімі экспэртамі перадаць абломкі польскага самалёта Ту-154 адпаведным польскім органам, каб не выклікаць далейшае пагаршэньне іх станы”, - гаворыцца ў прынятай рэзалюцыі.
Нагадаем, польскія ўлады на працягу некалькіх гадоў безвынікова патрабуюць ад Расеі вярнуць абломкі прэзыдэнцкага самалёта Ту-154, які ў красавіку 2010 годзе пацярпеў крушэньне пад Смаленскам.
аз