Logo Polskiego Radia
Print

У Беластоку знайшлі парэшткі 15 ахвяр Службы бясьпекі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.06.2018 11:09
Ямы з целамі знаходзяцца на падворках і ўздоўж даўнейшай дарогі, дзе камуністы хавалі свае ахвяры.
Кшыштаф Швагжык (з правага боку).Кшыштаф Швагжык (з правага боку).PAP/Marcin Obara

У Беластоку знайшлі парэшткі 15 ахвяр
Падчас эксгумацый у Беластоку знойдзеныя астанкі 15 чалавек. Віцэ-старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці прафэсар Кшыштаф Швагжык расказаў, што астанкі знойдзеныя ў мікрараёне прыватных дамоў на вуліцы Гедыміна, дзе ў 40-х гадах камуністы хавалі забітых вязьняў з турмаў Службы бясьпекі.
У мінулым годзе на гэтай тэрыторыі дасьледаваньняў былі знойдзеныя астанкі прынамсі 20 чалавек. Ямы з целамі знаходзяцца на падворках і ўздоўж даўнейшай дарогі, дзе камуністы хавалі свае ахвяры.
Працы дасьледчыкаў будуць працягвацца на наступным тыдні. Для ідэнтыфікацыі астанкаў былі зробленыя судова-генэтычныя аналізы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт