У Познані абмяркоўваюць праблемы польскай вёскі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.06.2018 16:07
Госьцем XVIII Кангрэсу сельскіх гмінаў быў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Госьцем XVIII Кангрэсу сельскіх гмінаў быў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.PAP/Jakub Kaczmarczyk
У Познані абмяркоўваюць праблемы польскай вёскі
Госьцем XVIII Кангрэсу сельскіх гмінаў быў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда быў госьцем XVIII Кангрэсу сельскіх гмінаў. Гміны – найменшыя тэрыратыяльна-адміністрацыйныя адзінкі ў Польшчы. Сустрэча з учарашняга дня праходзіць у Познані (Poznań) на захадзе Польшчы.
Падчас сустрэчы абмяркоўваюцца праблемы польскай вёскі. Удзельнікі падкрэсьліваюць, што ў многіх польскіх вёсках не хапае грошай на неабходныя інвэстыцыі, у тым ліку на будаўніцтва дарогаў і ахову навакольнага асяродзьдзя. З другога боку прадстаўнікі гмінаў дадаюць, што цягам апошніх 25 гадоў польская вёска зрабіла значны крок наперад.
Апрача прэзыдэнта Анджэя Дуды ў Познань прыехалі таксама прадстаўнікі польскага ўраду, у тым ліку, міністар адукацыі Анна Залеўска (Anna Zalewska), а таксама старшыня Эўрапейскага камітэту рэгіёнаў Карл-Хайнц Лямбэрц (Karl- Heinz Lambertz). Кангрэс праходзіць у 25-ю гадавіну аднаўленьня дзейнасьці Саюза сельскіх гмінаў і ў 100-годзьдзе вяртаньня незалежнасьці Польшчы пасьля 120 гадоў падзелаў.
аз
Прэзыдэнт Анджэй Дуда быў госьцем XVIII Кангрэсу сельскіх гмінаў. Гміны – найменшыя тэрыратыяльна-адміністрацыйныя адзінкі ў Польшчы. Сустрэча з учарашняга дня праходзіць у Познані (Poznań) на захадзе Польшчы.
Падчас сустрэчы абмяркоўваюцца праблемы польскай вёскі. Удзельнікі падкрэсьліваюць, што ў многіх польскіх вёсках не хапае грошай на неабходныя інвэстыцыі, у тым ліку на будаўніцтва дарогаў і ахову навакольнага асяродзьдзя. З другога боку прадстаўнікі гмінаў дадаюць, што цягам апошніх 25 гадоў польская вёска зрабіла значны крок наперад.
Апрача прэзыдэнта Анджэя Дуды ў Познань прыехалі таксама прадстаўнікі польскага ўраду, у тым ліку, міністар адукацыі Анна Залеўска (Anna Zalewska), а таксама старшыня Эўрапейскага камітэту рэгіёнаў Карл-Хайнц Лямбэрц (Karl- Heinz Lambertz).
Кангрэс праходзіць у 25-ю гадавіну аднаўленьня дзейнасьці Саюза сельскіх гмінаў і ў 100-годзьдзе вяртаньня незалежнасьці Польшчы пасьля 120 гадоў падзелаў.
аз