Большасьць інвэстыцый у польскую гаспадарку зьвязаныя з высокімі тэхналёгіямі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        15.06.2018 16:50
                    
                                 
                
                
                    Магчымасьці і рызыкі прагрэсу зьяўляюцца адной з галоўных тэмаў найбуйнейшага польска-францускага эканамічнага форуму.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Большасьць інвэстыцый у польскую гаспадарку зьвязаныя з высокімі тэхналёгіямі
Згодна з дадзенымі Польскага агенцтва па інвэстыцыям і гандлі большасьць замежных інвэстыцый у польскую эканоміку прадстаўляюць апошняе пакаленьне тэхналягічных праектаў.
Магчымасьці і рызыкі тэхнічнага прагрэсу зьяўляюцца адной з галоўных тэмаў найбуйнейшага польска-францускага эканамічнага форуму, які сёньня праходзіць у варшаўскім Каралеўскім замку.
Прадстаўніца Польскага агенцтва па інвэстыцыям Івона Хайноўская-Гапонік, заявіла, што большасьць інвэстыцый у польскую гаспадарку зьвязаныя з прамысловасьцю чацьвёртага пакаленьня, якая бузуецца на высокіх тэхналёгіях.
Форум праходзіць у рамках чацьвёртага сэзону Варшаўскіх сустрэчаў. Варшаўскія сустрэчы, гэта цыкл спатканьняў польскіх і францускіх бізнэсоўцаў, якія ладзяцца
Француска-польскай гандлёвай палатай.
эж
Згодна з дадзенымі Польскага агенцтва па інвэстыцыям і гандлі, большасьць замежных інвэстыцый у польскую эканоміку прадстаўляюць апошняе пакаленьне тэхналягічных праектаў.
Магчымасьці і рызыкі тэхнічнага прагрэсу зьяўляюцца адной з галоўных тэмаў найбуйнейшага польска-францускага эканамічнага форуму, які сёньня праходзіць у варшаўскім Каралеўскім замку.
Прадстаўніца Польскага агенцтва па інвэстыцыям Івона Хайноўская-Гапонік заявіла, што большасьць інвэстыцый у польскую гаспадарку зьвязаныя з прамысловасьцю чацьвёртага пакаленьня, якая бузуецца на высокіх тэхналёгіях.
Форум праходзіць у рамках чацьвёртага сэзону Варшаўскіх сустрэчаў. Варшаўскія сустрэчы, гэта цыкл спатканьняў польскіх і францускіх бізнэсоўцаў, якія ладзяцца Француска-польскай гандлёвай палатай.
эж