Польскія мусульмане распачалі трохдзённае сьвята Рамазан Байрам
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
15.06.2018 11:46
На польскім Падляшшы, што ля самай мяжы з Беларусьсю, пражывае самая вялікая колькасьць польскіх татараў.
PAP/EPA/JALIL REZAYEE
Польскія мусульмане распачалі трохдзённы сьвята Рамазан Байрам
Рамазан Байрам – сьвята ў гонар заканчэньня месяца паста. Гэта адно з двух самых важных рэлігійных сьвятаў у мусульманскім сьвеце. З гэтае нагоды ў Беластоку адбудзецца традыцыйны татарскі баль.
Байрам Рамадан сьвяткуецца пасьля строгага 30-дзённага посту й зьяўляецца для мусульман часам адпачынку, сустрэчы з сямʼёй і сябрамі.
На польскім Падляшшы, што ля самай мяжы з Беларусьсю, пражывае самая вялікая колькасьць польскіх татараў. Урачыстыя малебны адбыліся сёньня ў мячэцях вёсак Крушыняны і Бахонікі, а таксама ў Цэнтры мусульманскай культуры ў Беластоку.
Дакладныя дадзеныя аб колькасьці палякаў, якія вызнаюць іслам не існуе. У Мусульманскі рэлігійным саюзе Польшчы сьцьвярджаюць, што да іх належаць каля 5 тысяч чалавек, большасьць з іх пражывае на Падляшшы, каля мяжы з Беларусьсю.
Рамазан Байрам – сьвята ў гонар заканчэньня месяца паста. Гэта адно з двух самых важных рэлігійных сьвятаў у мусульманскім сьвеце. З гэтае нагоды ў Беластоку адбудзецца традыцыйны татарскі баль.
Байрам Рамадан сьвяткуецца пасьля строгага 30-дзённага посту й зьяўляецца для мусульман часам адпачынку, сустрэчы з сямʼёй і сябрамі.
На польскім Падляшшы, што ля самай мяжы з Беларусьсю, пражывае самая вялікая колькасьць польскіх татараў. Урачыстыя малебны адбыліся сёньня ў мячэцях вёсак Крушыняны і Багонікі, а таксама ў Цэнтры мусульманскай культуры ў Беластоку.
Дакладныя дадзеныя аб колькасьці палякаў, якія вызнаюць іслам, не існуе. У Мусульманскім рэлігійным саюзе Польшчы сьцьвярджаюць, што да іх належаць каля 5 тысяч чалавек, большасьць з іх пражывае на Падляшшы.
эж