Беларусы падрабілі дакумэнты, каб пасяліцца ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
14.06.2018 15:47
Затрыманьне беларусаў адбылося ў аўторак у горадзе Гожаў, што на захадзе Польшчы.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Група беларусаў падрабіла дакумэнты каб пасяліцца ў Польшчы
Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы затрымалі двух беларусаў, якія на падставе падробленых пасьведчаньняў аб нараджэньні сваіх продкаў спрабавалі ўзаконіць сваё знаходжаньне на тэрыторыі Польшчы – паведамляе інтэрнэт-партал niezależna.pl.
У пасьведчаньні аб нараджэньні, выдадзеным уладамі БССР, была падробленыя графа «нацыянальнасьць». Прыналежнасьць продкаў абвінавачваных беларусаў да польскага народу, давала ім магчымасьць, атрымаць дазвол на пастаяннае пражываньне на тэрыторыі Польшчы.
Затрыманьне беларусаў адбылося ў аўторак у горадзе Гожаў, што на Захадзе Польшчы.
Два грамадзяніна Беларусі атрымалі афіцыйнае абвінавачваньне. Абодва махляры прызналі сваю віну і заплацілі штраф у памеры 1000 злотых, сума прыблізна вартая шасьцістам беларускіх рублёў.
Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы затрымалі двух беларусаў, якія на падставе падробленых пасьведчаньняў аб нараджэньні продкаў спрабавалі ўзаконіць сваё знаходжаньне на тэрыторыі Польшчы – паведамляе інтэрнэт-партал niezależna.pl.
У пасьведчаньні аб нараджэньні, выдадзеным уладамі БССР, была падробленая графа «нацыянальнасьць». Прыналежнасьць продкаў абвінавачваных беларусаў да польскага народу, давала ім магчымасьць, атрымаць дазвол на пастаяннае пражываньне на тэрыторыі Польшчы.
Затрыманьне беларусаў адбылося ў аўторак у горадзе Гожаў, што на Захадзе Польшчы. Два грамадзяніна Беларусі атрымалі афіцыйнае абвінавачваньне. Абодва махляры прызналі сваю віну і заплацілі штраф у памеры 1000 злотых, сума прыблізна вартая шасьцістам беларускіх рублёў.
эж