Logo Polskiego Radia
Print

Валэнса можа стаць прэзыдэнтам Гданьску

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.06.2018 15:34
На выбары зьбіраецца Ярослаў — сын Леха Валэнсы.

Ярослаў Валэнса будзе агульным кандыдатам партый “Грамадзянская плятформа” і “Сучасная” на выбарах прэзыдэнта Гданьску. Гэта пакуль неафіцыйная інфармацыя.

Сын былога прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту будзе афіцыйна названы кандыдатам у кіраўнікі Гданьску ў гэтым горадзе 23 чэрвеня.

Валэнса-малодшы паводле адукацыі, атрыманай у ЗША, зьяўляецца палітолягам.

Партыі “Грамадзянская плятформа” і “Сучасная” на восеньскіх выбарах у мясцовыя самакіраваньні Польшчы будуць выступаць як “Грамадзянская кааліцыя”.

Яшчэ ў канцы красавіка стаў вядомы кандыдат ад кіруючай у Польшчы партыі “Закон і справядлівасьць” на пасаду прэзыдэнта Гданьску. Ім стаў Кацпэр Плажыньскі, сын былога маршалка Сэйму і гданьскага ваяводы Мацея Плажыньскага. Яму 29 гадоў, паводле адукацыі — юрыст.

Pap.pl/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт