У Польшчы павысіцца якасьць турыстычных паслуг
Новыя правілы ажыцьцяўленьня турыстычных паслуг уступяць у сілу 1 ліпеня. Новаўвядзеньні гарантуюць поўную абарону кліентаў ад банкруцтваў турыстычных кампаній, пераконвае старшыня Польскай турыстычнай палаты Павал Невядомскі.
Чыноўнік растлумачыў, што кліенты, легальна працуючых турыстычных фірм, у выпадку банкруцтва кампаніі могуць разьлічваць на поўную кампэнсацыю цаны пуцёўкі. Стан турыстычнай фірмы можна праверыць на сайце turystyka.gov.pl.
Таксама чыноўнік падкрэсьліў, што ў выпадку калі кліент не задаволены паслугамі фірм, кліент зможа падаць скаргу і запатрабаваць вяртаньня грошаў выдадзеных на падарожжа. Пасьля ўступленыя ў сілу новага закона, кліенты турыстычных фірмы змогуць прадʼяўляць прэтэнзіі да якасьці турыстычных паслуг на працягу трох трох гадоў.
Старшыня Польскай турыстычнай палаты прадказвае, што сёлета ўзрасьце колькасьць польскіх турыстаў, якія абралі загранічныя падарожжы.
эж
Новыя правілы ажыцьцяўленьня турыстычных паслуг уступяць у сілу 1 ліпеня. Новаўвядзеньні гарантуюць поўную абарону кліентаў ад банкруцтва турыстычных кампаній, пераконвае старшыня Польскай турыстычнай палаты Павал Невядомскі.
Чыноўнік растлумачыў, што кліенты, легальна працуючых турыстычных фірм, у выпадку банкруцтва кампаніі, могуць разьлічваць на поўную кампэнсацыю цаны пуцёўкі. Стан турыстычнай фірмы можна праверыць на сайце turystyka.gov.pl.
Таксама чыноўнік падкрэсьліў, што ў выпадку, калі кліент незадаволены паслугамі фірмы, ён зможа падаць скаргу і запатрабаваць вяртаньня грошаў выдадзеных на падарожжа. Пасьля ўступленьня ў сілу новага закона, кліенты турыстычных фірмы змогуць прадʼяўляць прэтэнзіі да якасьці турыстычных паслуг на працягу трох гадоў пасьля паездкі.
Старшыня Польскай турыстычнай палаты прадказвае, што сёлета ўзрасьце колькасьць польскіх турыстаў, якія абралі загранічныя падарожжы.
эж