Ва Узброеных сілах Польшчы выкрытая група наркадылераў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        01.06.2018 15:30
                    
                                 
                
                
                    Было выяўлена каля 120 грам амфэтаміну, 25 грам сушаных канопляў, а таксама 7 канапляных саджанцаў.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Ва Узброеных сілах Польшчы выкрытая група наркадылераў
Ваенная жандармэрыя затрымала 12 чалавек, якія займаліся незаконным абаротам наркотыкаў сярод польскіх жаўнераў. Частка затрыманых служыць альбо працуе ў вайсковых адзінках Узброеных сіл Польшчы. Большасьць з іх прызналі сваю віну і ўжо даюць паказаньні, паведаміў прэс-сакратар Ваеннай жандармэрыі падпалкоўнік Артур Карпенка.
Апроч гэтага, падпалкоўнік паведаміў, што падчас допыту было выяўлена каля 120 грам амфэтаміну, 25 грам сушаных канопляў, а таксама 7 канапляных саджанцаў. Імаверным злачынцы валодалі неабходных неабходным для наркотыкаў абсталяваньнем. Злачынная група дзейнічала на тэрыторыі Мазовіі, што ў цэнтральнай Польшчы.
Над чатырма жаўнерамі фігурантамі справы будзе ажыцьцяўляцца ўнутрыведамасны кантроль. У сваю чаргу, адна цывільная асоба, замешаная ў нелегальным абароце наркотыкаў, ужо трапіла за краты тэрмінам на 3 месяцы.
эж
Ваенная жандармэрыя затрымала 12 чалавек, якія займаліся абаротам наркотыкаў сярод польскіх жаўнераў. Частка затрыманых служыць альбо працуе ў вайсковых адзінках Узброеных сіл Польшчы.
Большасьць з іх прызналі сваю віну і ўжо даюць паказаньні, паведаміў прэс-сакратар Ваеннай жандармэрыі падпалкоўнік Артур Карпенка. Апроч гэтага, падпалкоўнік паведаміў, што падчас допыту было выяўлена каля 120 грам амфэтаміну, 25 грам сушаных канопляў, а таксама 7 канапляных саджанцаў. Імаверныя злачынцы валодалі неабходным для вырабу наркотыкаў абсталяваньнем.
Злачынная група дзейнічала на тэрыторыі Мазовіі, што ў цэнтральнай Польшчы.
Над чатырма жаўнерамі-фігурантамі справы будзе ажыцьцяўляцца ўнутрыведамасны кантроль. У сваю чаргу, адна цывільная асоба, замешаная ў нелегальным абароце наркотыкаў, ужо трапіла за краты тэрмінам на 3 месяцы.
эж