Польскага радыё зьбірае экспанаты для плянаванага музэя
Архіў Польскага радыё аб'явіў збор памятных рэчаў, зьвязаных зь гісторыяй польскай радыёстанцыі.
Архіў грамадзкага Польскага радыё аб'явіў збор памятных рэчаў, зьвязаных зь гісторыяй польскай радыёстанцыі. Прадметы трапяць у Музэй польскага радыё, які ўзьнікне ў будучыні.
Падчас сёлетняй акцыі „Ноч музэяў” у Палацы Сташыца (Staszic) быў паказаны рэклямны ролік, які прасоўвае кампанію збору экспанатаў.
Перадаваць памятныя рэчы заахвочвае таксама дырэктар Архіву грамадзкага Польскага радыё Эльжбета Бэрус-Тамашэўска (Elżbieta Berus-Tomaszewska). Паводле яе, арганізатары збору разьлічваюць на дакумэнты, напрыклад, лісты, здымкі, плякаты, прэсу, ці старыя радыёпрымачы.
Асобы, якія захочуць перадаць нейкі прадмет, зьвязаны зь гісторыяй Польскага радыё, могуць зрабіць гэта асабіста ў сядзібе радыёстанцыі, або кантактаваць па тэлефоне, ці пошце.
Плянаваны Музэй Польскага радыё пры дапамозе сучасных аўдыёвізуальных тэхналёгій дазволіць наведвальнікам пазнаёміцца разьвіцьцём радыётэхнікі й стварыць умовы для вывучэньня гісторыі Польскага радыё.
аз
Архіў грамадзкага Польскага радыё аб'явіў збор памятных рэчаў, зьвязаных зь гісторыяй польскай радыёстанцыі. Прадметы трапяць у Музэй Польскага радыё, які ўзьнікне ў будучыні.