У Варшаве другі дзень працягваецца кангрэс “Вялікі праект - Польшча”
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.05.2018 19:03
Сёньня кіраўнікі дзяржаўных кампаній дыскутавалі пра ролю дзяржавы ў стымуляцыі эканамічнага росту й разьвіцьці фірм.
Падчас працы кангрэсуPAP/Leszek Szymański
У Варшаве другі дзень працягваецца кангрэс “Вялікі праект - Польшча”. Сёньня кіраўнікі дзяржаўных кампаній дыскутавалі пра ролю дзяржавы ў стымуляцыі эканамічнага росту й разьвіцьці фірм. “Моцныя дзяржаўныя інстытуты й вялікія прадпрыемствы – у інтарэсе нацыянальнай эканомікі”, - падкрэсьліў старшыня дзяржаўнай і адначасова найбуйнейшай польскай страхавой кампаніі PZU Павал Суруўка. Паводле яго словаў, Польшча ў стане ня толькі дагнаць заходнія краіны, але й праз інавацыі й інвэстыцыі можа таксама стварыць і з помьпехам заняць нішы ў паасобных галінах эканомікі.
Кангрэс “Вялікі праект - Польшча” адбываецца восьмы па ліку раз. Мерапрыемства працягнецца да нядзелі. Інфармацыйную падтрымку забясьпечвае Польскае радыё.
У Варшаве другі дзень працягваецца кангрэс “Вялікі праект - Польшча”. Сёньня кіраўнікі дзяржаўных кампаній дыскутавалі пра ролю дзяржавы ў стымуляцыі эканамічнага росту й разьвіцьці фірм.
“Моцныя дзяржаўныя інстытуты й вялікія прадпрыемствы – у інтарэсе нацыянальнай эканомікі”, - падкрэсьліў старшыня дзяржаўнай і адначасова найбуйнейшай польскай страхавой кампаніі PZU Павал Суруўка. Паводле яго словаў, Польшча ў стане ня толькі дагнаць заходнія краіны, але й праз інавацыі й інвэстыцыі можа таксама стварыць і з помьпехам заняць нішы ў паасобных галінах эканомікі.
Кангрэс “Вялікі праект - Польшча” адбываецца восьмы па ліку раз. Мерапрыемства працягнецца да нядзелі. Інфармацыйную падтрымку забясьпечвае Польскае радыё.
вс