Польшча прымае Эўрапейскі эканамічны кангрэс
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.05.2018 15:41
Прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі паабяцаў малым і сярэднім фірмам сур'ёзную падтрымку.
Матэвуш Маравецкі (у цэнтры) сярод удзельнікаў кангрэсуPAP/Andrzej Grygiel
У горадзе Катавіцэ (паўднёва-заходняя Польшча) адбываецца Эўрапейскі эканамічны кангрэс. Удзел у мерапрыемстве прымаюць людзі бізнэсу, грамадзкія дзеячы, палітыкі. Сёньня на кангрэс прыбыў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік Кабінэту міністраў падчас сустрэчы з прадпрымальнікамі сказаў, што яго ўрад будзе падтрымліваць польскі бізнэс, асабліва малыя й сярэднія фірмы, а таксама кампаніі, якія ўносяць у эканоміку інавацыйныя вырашэньні. Паводле Маравецкага, гэта будзе зроблена праз прыняцьце шэрагу заканадаўчых вырашэньняў, якія дазволяць малым і сярэднім кампаніям пасьпяхова каркурыраваць зь вялікімі фірмамі.
Сёньня на Эўрапейскім эканамічным кангрэсе яго ўдзельнікі размаўлялі пра электрамабільнасьць і разьвіцьцё электрычнага аўтатранспарту, энэргетычную бясьпеку краіны, а таксама пра будучыню эўра. Польскае радыё забясьпечвае інфармацыйную падтрымку кангрэса.
У горадзе Катавіцэ (паўднёва-заходняя Польшча) адбываецца Эўрапейскі эканамічны кангрэс. Удзел у мерапрыемстве прымаюць людзі бізнэсу, грамадзкія дзеячы, палітыкі.
Сёньня на кангрэс прыбыў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік Кабінэту міністраў падчас сустрэчы з прадпрымальнікамі сказаў, што яго ўрад будзе падтрымліваць польскі бізнэс, асабліва малыя й сярэднія фірмы, а таксама кампаніі, якія ўносяць у эканоміку інавацыйныя вырашэньні. Паводле Маравецкага, гэта будзе зроблена праз прыняцьце шэрагу заканадаўчых вырашэньняў, якія дазволяць малым і сярэднім кампаніям пасьпяхова каркурыраваць зь вялікімі фірмамі.
Сёньня на Эўрапейскім эканамічным кангрэсе яго ўдзельнікі размаўлялі пра электрамабільнасьць і разьвіцьцё электрычнага аўтатранспарту, энэргетычную бясьпеку краіны, а таксама пра будучыню эўра.
Польскае радыё забясьпечвае інфармацыйную падтрымку кангрэсу.
вс