Logo Polskiego Radia
Print

Неўзабаве парлямэнт будзе разглядаць зьмены ў Закон аб ахове жывёлы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.05.2018 16:28
Папраўкі прадбачваюць між іншым забарону выкарыстаньня жывёлы ў цырку і трыманьня сабак на ланцугах.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Паляпшэньне ўмоваў жыцьця жывёл у Польшчы і паляпшэньне якасьці жыцьця людзей непадалёк ад фэрмаў – гэта галоўныя мэты ўвядзеньня паправак і дапаўненьняў у Закон аб ахове жывёлы, які неўзабаве будзе разглядаць парлямэнт.

Старшыня Рады нацыянальных СМІ Кшыштаф Чабанькі адзначыў, што гэта вельмі шырокі законапраект, які датычыць агулам паляпшэньня сытуацыі жывёлы ў Польшчы і ліквідацыі паталёгіі, зьвязанай з выдаткоўваньнем дзяржаўных грошай на ахову правоў жывёл. Паводле Вышэйшай кантрольнай палаты, гэтыя сродкі часта марнуюцца.

Адной з найбольш рэзанансных прапаноў зьмен зьяўляецца прапанова забароны гадоўлі пушных зьвяркоў у краіне. Па словах дэпутата партыі «Права і Справядлівасьць», непадалёк ад фэрмаў гадоўлі пушных зьвяркоў рэзка падаюць цэны нерухомасьці, паколькі там немагчыма жыць з-за страшнага смуроду.

Прапановы паправак заканадаўства прадбачваюць таксама між іншым забарону выкарыстаньня жывёлы ў цырку і трыманьня сабак на ланцугах.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт