Logo Polskiego Radia
Print

У кватэры дэпутата "Грамадзянскай плятформы" дзейнічала эскорт-агенцтва

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.05.2018 14:16
Вядома, што Станіслаў Гаўлоўскі здае вышэй названую кватэру.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

У кватэры, якая належыць дэпутату партыі «Грамадзянская плятформа» Станіславу Гаўлоўскаму, дзейнічала эскорт-агенцтва. Паведамляе пра гэта радыё Шчэцін са спасылкай на тры незалежныя крыніцы інфармацыі.

Кватэра знаходзіцца ў цэнтры Шчэціна. Рэпарцёр даведаўся, што там працуе эскорт-агенцтва, звонячы на нумар з аб’явы. Інфармацыю пацьвердзілі жыхары дома і ўпраўдом. Вядома, што дэпутат здае вышэй названую кватэру.

Журналістам не ўдалося запытаць Гаўлоўскага, ці ён ведае, у якіх мэтах у яго здымаюць кватэру, паколькі былы сакратар «ГП» сядзіць у турме ў сувязі з абвінавачаньнямі ў карупцыі.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт