Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшоў Парад Шумана

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.05.2018 16:01
На ім сабраліся прыхільнікі моцнай і незалежнай Польшчы ў Эўразьвязе.
PAP/Rafał Guz

У Варшаве прайшоў Парад Шумана
Апоўдні з Кракаўскага прадмесьця ў Варшаве вырушыў Парад Шумана – грамадзянская дэманстрацыя, на якой сабраліся прыхільнікі моцнай і незалежнай Польшчы ў Эўразьвязе. Парад Шумана прайшоў пад лёзунгам «Эўропа мае значэньне!» Дэманстрацыя зьяўляецца часткай Эўрапейскіх сустрэч, арганізаваных у рамках сьвяткаваньня міжнароднага Дня Эўропы, якія адзначаецца 9 траўня.
Парад Шумана зьяўляецца адной з найбольшых такога тыпу падзей у Эўропе, якая адбываецца штогод на працягу 18 гадоў. На ім зьбіраюцца асобы з краіны і замежжа, якія выказваюцца за ўзмоцненую эўрапейскую інтэграцыю і актыўную ролю Польшчы ў Эўразьвязе.
Парад закончыўся ў Гарадку Шумана. Гэта месца вулічных сустрэч і дыскусій, абмену досьведам і інфармацыі, прэзэнтацыі найцікаўшых няўрадавых арганізацый і грамадзкіх установаў, месца конкурсаў, адукацыйных гульняў, дэбатаў і сустрэчы з экспэртамі.
Паралельна адбудзецца Марш свабоды, які ладзіць апазыцыя – «Грамадзянская плятформа», «Сучасная» і Камітэт абароны дэмакратыі. Арганізатары адзначаюць, што яны змагаюцца за свабодныя выбары.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт