Польскія ўлады праводзяць дэбаты наконт сыстэмы аховы здароўя
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.05.2018 16:11
У ходзе грамадзкіх дэбатаў павінна быць распрацаваная мэтавая мадэль сыстэмы аховы здароўя ў краіне.
pixabay.com/Public Domain CC0
Польскія ўлады праводзяць дэбаты наконт сыстэмы аховы здароўя
У ходзе грамадзкіх дэбатаў павінна быць распрацавана мэтавая мадэль сыстэмы аховы здароўя ў краіне.
Сёньня адбылося першае рабочае паседжаньне Грамадзкай рады праекту „Разам за здароўе - мы гаворым, слухаем, дзейнічаем”. Урачыстае адкрыцьцё нацыянальнай дыскусіі аб напрамках зьменаў у сыстэме аховы здароўя адбылася 18 красавіка ў Варшаве.
У ходзе дэбатаў павінна быць распрацавана мэтавая мадэль сыстэмы аховы здароўя ў Польшчы й стратэгія ейнага дасягненьня. Міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) запрасіў да ўдзелу ў размовах прадстаўнікоў пацыентаў, працадаўцаў, мэдыцынскіх работнікаў, унівэрсытэтаў, мясцовых органаў улады й экспэртаў.
Першая агульнанацыянальная дыскусія пройдзе ў Варшаве ў чэрвені.
Канец цыклу дэбатаў заплянаваны на чэрвень 2019 году.
аз
Сёньня адбылося першае рабочае паседжаньне Грамадзкай рады праекту „Разам за здароўе - мы гаворым, слухаем, дзейнічаем”. Урачыстае адкрыцьцё нацыянальнай дыскусіі аб напрамках зьменаў у сыстэме аховы здароўя адбылося 18 красавіка ў Варшаве.
У ходзе дэбатаў павінна быць распрацаваная мэтавая мадэль сыстэмы аховы здароўя ў Польшчы й стратэгія ейнага дасягненьня. Міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) запрасіў да ўдзелу ў размовах прадстаўнікоў пацыентаў, працадаўцаў, мэдыцынскіх работнікаў, унівэрсытэтаў, мясцовых органаў улады й экспэртаў.
Першая агульнанацыянальная дыскусія пройдзе ў Варшаве ў чэрвені. Канец цыклу дэбатаў заплянаваны на чэрвень 2019 году.
аз