Logo Polskiego Radia
Print

У Амэрыцы намераныя перанесьці помнік ахвярам катынскага расстрэлу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.05.2018 13:16
Старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі апісвае сытуацыю, як «абсурдную» і «надзвычай непрыемную».
Станіслаў Карчэўскі Станіслаў Карчэўскі Foto: senat.gov.pl/Michał Józefaciuk

У амэрыканскі горадзе намераныя перанесьці помнік
Працягваюцца спрэчкі вакол пераносу помніку Катынскага расстрэлу ў Джэрзі-Сіці, што ў амэрыканскім штаце Нью-Джэрзі.
Старшыні Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі апісвае сытуацыю, як «абсурдную» і «надзвычай непрыемную». Чыноўнік таксама паведаміў, што зьбіраецца напісаць афіцыйны ліст мэру Джэрсі-Сіці. У адказ на заявы сьпікера, мэр Джэзі-Сіці Том Флапон назваў Карчэўскага «добра вядомым антысэмітам», «белым нацыяналістам», а таксама « чалавекам, які ставіць пад сумнеў наступствы Галякосту».
Прычынай скандалу, стала жаданьне мэра Джэзі-Сіці перанесьці помнік ахвярам катынскай трагедыі. Падобныя пляны мэра Тома Флапона сустрэлася з абурэньнем тамашніх палякаў, а таксама з вострай рэакцыяй польскай дыпляматыі.
Катынскі расстрэл зьяўляецца адной з самых трагічных старонак полькай гісторыі. У Катынскім лесе Смаленскай вобласьць у 1940 года войскамі НКУС СССР было расстраляна каля 4,5 тысяч афіцэраў польскай арміі. Катынскі расстрэл стаў сымбалем савецкім рэпрэсій супраць польскага народу.
эж

Працягваюцца спрэчкі вакол пераносу помніка ахвярам Катынскага расстрэлу ў Джэрзі-Сіці, што ў амэрыканскім штаце Нью-Джэрзі.

Старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі апісвае сытуацыю, як «абсурдную» і «надзвычай непрыемную». Чыноўнік таксама паведаміў, што зьбіраецца напісаць афіцыйны ліст мэру Джэрзі-Сіці. У адказ на заявы сьпікера, мэр Джэрзі-Сіці Том Флапон назваў Карчэўскага «добра вядомым антысэмітам», «белым нацыяналістам», а таксама «чалавекам, які ставіць пад сумнеў наступствы Галякосту».

Прычынай скандалу стала жаданьне мэра Джэрзі-Сіці перанесьці помнік ахвярам Катынскай трагедыі. Падобныя пляны мэра Тома Флапона сустрэліся з абурэньнем тамашніх палякаў, а таксама з вострай рэакцыяй польскай дыпляматыі.

Катынскі расстрэл зьяўляецца адной з самых трагічных старонак польскай гісторыі. У Катынскім лесе Смаленскай вобласьці ў 1940 годзе войскамі НКУС СССР было расстраляна каля 4,5 тысяч афіцэраў польскай арміі. Катынскі расстрэл стаў сымбалем савецкіх рэпрэсій супраць польскага народу.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт