Латвіец спрабаваў правезьці 3,5 кг гераіну з Мазамбіку ў Польшчу
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        30.04.2018 13:15
                    
                    Падазрэньні мытнікаў выклікаў кароткі час знаходжаньня мужчыны за мяжой.
                
Photo: pixabyw.com/CC0 Public Domain 
                     
3,5 кіляграмы гераіну затрымалі функцыянэры Мытна-падатковай службы ў Варшаве на тэрыторыі аэрапорту імя Фрыдэрыка Шапэна. Наркотыкі правозіў 23-гадовы грамадзянін Латвіі, якія вяртаўся з Мазамбіку.
Падазрэньні мытнікаў выклікаў кароткі час знаходжаньня мужчыны за мяжой. У сувязі з гэтым валізка латвійца была адпраўлена на рэнтген. Вобраз быў неадназначны, таму функцыянэры адчынілі валізку. Спэцыялісты заўважылі ненатуральна ўзмоцненыя бакі валізкі і дно заплечніка, які знаходзіўся ў сярэдзіне. Аказалася, што там была схаваная значная частка бэжавага парашку.
Аналізы паказалі, што гэта быў гераін высокай якасьці. Вага наркотыкаў склала 3,5 кг, іх вартасьць – больш за 205 тысяч даляраў.
Кантрабандыста арыштавалі на тры месяцы. За кантрабанду наркотыкаў яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

ав