Палякі зьбіраюць кнігі для шпіталёў і госьпісаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.04.2018 11:42
Дзякуючы акцыі ўжо ўзьнікла 600 бібліятэк, чакаецца, што сёлета ўдасца стварыць чарговыя 100.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Польшчы распачынаецца акцыя па зборы кніг. У сямі гарадах да 20 траўня можна аддаваць кнігі, якія ўжо не патрэбныя ў хатніх бібліятэках.
Яны трапяць у шпіталі, госьпісы і дзіцячыя дамы ў цэлай краіне. Дзякуючы гэтаму ўжо ўзьнікла 600 бібліятэк, а арганізатары мяркуюць, што сёлета ўдасца стварыць чарговыя 100. «Мы такім чынам папулярызуем чытаньне, але ў першую чаргу мы імкнёмся да таго, каб знаходжаньне ў шпіталі было лягчэйшым», – гаворыць суарганізатарка акцыі Катажына Наўроцка.
У леташняй акцыі ўдалося сабраць 350 тысяч кніг.
У Польшчы распачынаецца акцыя па зборы кніг. У сямі гарадах да 20 траўня можна аддаваць кнігі, якія ўжо не патрэбныя ў хатніх бібліятэках.
Яны трапяць у шпіталі, госьпісы і дзіцячыя дамы ў цэлай краіне. Дзякуючы гэтаму ўжо ўзьнікла 600 бібліятэк, а арганізатары мяркуюць, што сёлета ўдасца стварыць чарговыя 100.
«Мы такім чынам папулярызуем чытаньне, але ў першую чаргу мы імкнёмся да таго, каб знаходжаньне ў шпіталі было лягчэйшым», – гаворыць суарганізатарка акцыі Катажына Наўроцка.
У леташняй акцыі ўдалося сабраць 350 тысяч кніг.
ав