Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўзяліся за выкарыстаньне лазэраў каля аэрапортаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.04.2018 14:17
У Польшчы за выкарыстаньне лазэраў, якія могуць асьляпіць пілёта паветранага судна, прапануюць штрафаваць амаль на 24 тыс. эўра
Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT фота: lot.com/Paweł Pilzak

Упраўленьне грамадзянскай авіяцыі Польшчы пачало грамадзкую кампанію, накіраваную на інфармаваньне пра небясьпеку выкарыстаньня лазэраў, якія могуць асьляпіць пілёта самалёту. У 2017 годзе здарыліся 136 падобныя інцыдэнты, 111 выпадкаў датычылі пасажырскіх самалётаў.
Упраўленьне грамадзянскай авіяцыі ў кампаніі зьвяртае ўвагу на тое, што лазэр, які лёгка даступны ў краме, гэта ня цацка, і што ён не прызначаны для таго, каб ім гуляцца ў раёне аэрапорту. Найбольш ініцыдэнтаў, калі пілёт быў асьлеплены лазэрам, здарылася каля аэрапорту Кракава, на другім месцы адмоўнага рэйтынгу – Варшава. Выпадкі датычаць ня толькі пілётаў пасажырскіх самалётаў, але й верталётаў, у тым ліку мэдыцынскай авіяцыі. Спэцыялісты зьвяртаюць увагу на тое, што прамень лазэра можа ня толькі асьляпіць пілёта, які ў выніку можа страціць арыентацыю, але й незваротна пашкодзіць зрок.
Актуальна за падобнага роду хуліганства ў Польшчы пагражае штраф у памеры 500 злотых (каля 120 эўра). Упраўленьне грамадзянскай авіяцыі выступіла зь ініцыятывай павысіць штраф да мінімум 100 тыс. злотых (больш за 23 тыс. 810 эўра).
Грамадзкая кампанія ахопіць сродкі гарадзкога транспарту, кінатэатры, а таксама гарадзкія вуліцы.

Упраўленьне грамадзянскай авіяцыі Польшчы пачало грамадзкую кампанію, накіраваную на інфармаваньне пра небясьпеку выкарыстаньня лазэраў, якія могуць асьляпіць пілёта самалёту. У 2017 годзе здарыліся 136 падобныя інцыдэнты, 111 выпадкаў датычылі пасажырскіх самалётаў.

Упраўленьне грамадзянскай авіяцыі ў кампаніі зьвяртае ўвагу на тое, што лазэр, які лёгка даступны ў краме, гэта ня цацка, і што ён не прызначаны для таго, каб ім гуляцца ў раёне аэрапорту.

Найбольш ініцыдэнтаў, калі пілёт быў асьлеплены лазэрам, здарылася каля аэрапорту Кракава, на другім месцы адмоўнага рэйтынгу – Варшава. Выпадкі датычаць ня толькі пілётаў пасажырскіх самалётаў, але й верталётаў, у тым ліку мэдыцынскай авіяцыі. Спэцыялісты зьвяртаюць увагу на тое, што прамень лазэра можа ня толькі асьляпіць пілёта, які ў выніку можа страціць арыентацыю, але й незваротна пашкодзіць зрок.

Актуальна за падобнага роду хуліганства ў Польшчы пагражае штраф у памеры 500 злотых (каля 120 эўра). Упраўленьне грамадзянскай авіяцыі выступіла зь ініцыятывай павысіць штраф да мінімум 100 тыс. злотых (больш за 23 тыс. 810 эўра).

Грамадзкая кампанія ахопіць сродкі гарадзкога транспарту, кінатэатры, а таксама гарадзкія вуліцы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт