Logo Polskiego Radia
Print

Тайванкі ў кедах застралі ў польскіх Татрах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2018 18:03
На дзьвюх зьмерзлых й спалоханых жанчын наткнуліся выпадковыя турысты.
Кастровы ВерхКастровы ВерхPhoto: uroburos/pixabay.com/CC0 Public Domain
Тайванкі ў кедах застралі ў Татрах
На дзьве зьмерзлыя й спалоханыя жанчыны наткнуліся выпадковыя турысты.
Горныя ратаўнікі былі вымушаныя паляцець верталётам па турысткі з Тайваня, якія застралі на сьцежцы на гару Кастровы Верх (Kasprowy Wierch). На дзьве зьмерзлыя й спалоханыя жанчыны наткнуліся на выпадковыя турысты каля кілямэтра над адной са станцый пад’ёмніка.
Абедзьве жанчыны былі апранутыя ў кеды й, як яны казалі, чакалі каля дзьвюх гадзінаў, паколькі не былі ў стане ісьці ні ўверх ні ўніз па ледзяной сьцежцы.
Горныя ратаўнікі дапамаглі адной з тайванак сысьці да станцыі пад’ёмніка. Аднак другая жанчына не была ў стане самастойна перамяшчацца. Таму ў акцыі неабходна было задзейнічаць верталёт, якім жанчыну даставілі ў курортны гарадок Закапанэ.
аз

Горныя ратаўнікі былі вымушаныя дабірацца на верталёце па турыстак з Тайваня, якія застралі па дарозе на Кастровы Верх (Kasprowy Wierch) у гарах Татры. На дзьвюх зьмерзлых і спалоханых жанчын наткнуліся выпадковыя турысты каля кілямэтра над адной са станцый пад’ёмніка.

Абедзьве жанчыны былі апранутыя ў кеды й, як яны казалі, чакалі каля дзьвюх гадзінаў, паколькі не былі ў стане ісьці ні ўверх, ні ўніз па абледзянелай сьцежцы.

Горныя ратаўнікі дапамаглі адной з тайванак сысьці да станцыі пад’ёмніка. Аднак другая жанчына не была ў стане самастойна перамяшчацца. Таму ў акцыі неабходна было задзейнічаць верталёт, якім жанчыну даставілі ў курортны гарадок Закапанэ.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт