Палякі палюбілі інтэрнэт-банкінг
У 2017 годзе яны зрабілі амаль 1 мільярд 800 мільёнаў банкаўскіх пераводаў.
Расьце колькасьць інтэрнэтных банкаўскіх рахункаў у Польшчы. Дадзеныя Зьвязу польскіх банкаў паказваюць, што ў канцы чацьвёртага квартала 2017 году колькасьць асоб, якія маюць доступ да гэткіх банкаўскіх паслуг склала больш за 35,5 мільёна чалавек, то бок на 2 мільёны 330 тысяч больш, чым у мінулым годзе.
Колькасьць актыўных кліентаў, то бок асобаў, якія хоць адзін раз у месяцы карыстаюцца інтэрнэтнымі паслугамі банкаў, склала амаль 16 мільёнаў чалавек.
Віцэ-прэзыдэнт Зьвязу польскіх банкаў Уладзімір Кіціньскі (Włodzimierz Kiciński) сказаў, што сярэдні кліент у 2017 годзе выканаў пры дапамозе інтэрнэт-банкінгу шэсьць пераводаў у месяц.
Кіціньскі лічыць, што сучасная эканоміка з пункту гледжаньня плацяжоў становіцца безнаяўнай, таму выплата грошай пры дапамозе банкаматах і іх колькасьць у краіне зьмяншаецца кожны год.
У 2017 годзе палякі зрабілі амаль 1 мільярд 800 мільёнаў банкаўскіх пераводаў на агульную суму 2 трыльёнаў 75 мільярдаў даляраў.
аз
Расьце колькасьць інтэрнэтных банкаўскіх рахункаў у Польшчы. Дадзеныя Зьвязу польскіх банкаў паказваюць, што ў канцы чацьвёртага квартала 2017 году колькасьць асоб, якія мелі доступ да гэткіх банкаўскіх паслуг, склала больш за 35,5 мільёна чалавек, то бок на 2 мільёны 330 тысяч больш, чым у мінулым годзе.
Колькасьць актыўных кліентаў, то бок асобаў, якія як мінімум адзін раз у месяц скарысталіся інтэрнэтнымі паслугамі банкаў, склала амаль 16 мільёнаў чалавек.
Віцэ-прэзыдэнт Зьвязу польскіх банкаў Уладзімір Кіціньскі (Włodzimierz Kiciński) сказаў, што сярэднестатыстычны кліент у 2017 годзе выканаў пры дапамозе інтэрнэт-банкінгу шэсьць пераводаў у месяц.
Кіціньскі лічыць, што сучасная эканоміка з пункту гледжаньня плацяжоў становіцца безнаяўнай, таму выплата грошай пры дапамозе банкаматаў і іх колькасьць у краіне зьмяншаецца кожны год.
У 2017 годзе палякі зрабілі амаль 1 мільярд 800 мільёнаў банкаўскіх пераводаў на агульную суму 2 трыльёнаў 75 мільярдаў злотых.
аз