Праведнікі народаў сьвету заклікалі Польшчу й Ізраіль да дыялёгу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.02.2018 15:45
Прычынай канфлікту паміж Польшчай і Ізраілем сталі зьмены ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
Польскія Праведнікі народаў сьвету на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Матэвушам МаравецкімPAP/Jakub Kamiński
Праведнікі народаў сьвету заклікалі Польшчу й Ізраіль да дыялёгу
Польскія Праведнікі народаў сьвету заклікалі ўлады Польшчы й Ізраіля вярнуцца на шлях дыялёгу й еднасьці. Адпаведны ліст у Канцылярыю прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага накіравалі 50 палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.
Пад лістом падпісалася кіраўніцтва Польскага таварыства Праведнікаў народаў сьвету – няўрадавай арганізацыі, якая была створаная ў 1985 годзе па ініцыятыве людзей, узнагароджаных ізраільскім Інстытутам Яд ва-Шэм за выратаваньне габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.
Прычынай канфлікту паміж Польшчай і Ізраілем сталі зьмены ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, прынятымі польскім парлямэнтам і падпісаныя прэзыдэнтам Анджэем Дудай. У прыватнасьці, папраўкі прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за публічнае абвінавачваньне польскага народа ў адказнасьці за злачынствы нацысцкай Нямеччыны ці іншыя злачынствы супраць чалавецтва. Закон таксама скрытыкавалі, у прыватнасьці, ЗША, Украіна й шэраг габрэйскіх ды іншых арганізацый.

вс