Logo Polskiego Radia
Print

11 лютага адзначаецца Эўрапейскі дзень службы 112

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.02.2018 16:17
У Польшчы вялікай праблемай зьяўляюцца неабгрунтаваныя паведамленьні.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Public Domain

З амаль 19 млн. званкоў на нумар экстраннага паведамленьня 112, зафіксаваных у 2017 годзе, амаль 45% было неабгрунтаваных. Па гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Ведамства зьвяртаецца з заклікам да ўсіх жыхароў Польшчы, каб не блякаваць лінію, якая служыць дзеля ратаваньня жыцьця і здароўя. У нядзелю адзначаецца Эўрапейскі дзень адзінай дзяжурна-дыспэтчарскай службы 112.

Па ўсім Эўрапейскім Зьвязе, а таксама і ў Беларусі, можна пазваніць пад нумар 112, каб паведаміць між іншым пра пажар, крадзеж, узлом, сур’ёзнае цялеснае пашкоджаньне, раптоўную страту прытомнасьці або выпадак паражэньня токам. Сувязь бясплатная.

У Польшчы вялікай праблемай зьяўляюцца неабгрунтаваныя паведамленьні, якія датычаць амаль трох чацьвёртых званкоў. Гэта памылкова выбраныя нумары, пытаньні, нязьвязаныя з мэдыцынскай дапамогай.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт