Намесьнік міністра культуры: Адносіны з Ізраілем застануцца стратэгічнымі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        10.02.2018 21:10
                    
                                 
                
                
                    Канстытуцыйны суд Польшчы ў неўзабаве разгледзіць папраўкі ў закон, які выклікаў непакой Тэль-Авіва – паведаміў Яраслаў Сэлін.
                
                
                    
                        
Яраслаў Сэлінwikimedia commons/Adrian Grycuk - Praca własna/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         «Інтарэсы Польшчы супадаюць як з інтарэсамі ЗША, так і з інтарэсамі Ізраіля. Спрэчкі датычаць толькі інтэрпрэтацыі гісторыі, і гэта супакойвае», – заявіў у суботу намесьнік міністра культуры Яраслаў Сэлін (Jarosław Sellin). На яго думку Канстытуцыйны суд Польшчы ў бліжэйшы час разгледзіць папраўкі ў нядаўні закон аб інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы й выправіць недакладныя фармулёўкі, якія выклікалі занепакоенасьць Тэль-Авіва й Вашынгтона.
Гаворка ідзе пра папраўкі ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы, якія нядаўна прыняў Сэйм. Яны ўводзяць адміністрацыйную й крымінальную адказнасьць за абвінавачаньне польскага народу ва ўдзеле ў злачынствах нацыстаў.
«Я ня думаю, што ў іншых сфэрах нашых адносінаў – палітычнай, вайсковай, эканамічнай, турыстычнай – мы ўбачым нейкае пагаршэньне. У гэтых галінах нашае супрацоўніцтва вельмі глыбокае, і яно такім застанецца», – перакананы намесьнік міністра культуры Польшчы.
Тадзень таму ўрад Польшчы стварыў групу па справах юрыдычна-гістарычнага дыялёгу з Ізраілем. Яе ўзначаліў намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki).
PAP/ап