У польскім горадзе Холм адзначылі 100-годзьдзе незалежнасьці Ўкраіны
Украінцы, якія жывуць у горадзе Холм (Chełm) на ўсходзе Польшчы, адзначылі 100-годзьдзе абвяшчэньня незалежнай Украіны, якое мела месца ў канцы Першай сусьветнай вайны.
22 студзеня 1918 года IV Унівэрсал Украінскай Цэнтральнай Рады абвясьціў дзяржаўную самастойнасьць Украінскай Народнай Рэспублікі. Яе першым прэзыдэнтам стаў украінскі грамадзка-палітычны дзеяч Міхайла Грушэўскі – ураджэнец Холма.
Старшыня арганізацыі «Ўкраінскае грамадзтва» Грыгорый Курпіяновіч сказаў, што Холм займае прыкметнае месца ў гісторыі Ўкраіны як важны цэнтар інтэлектуальнага, палітычнага й культурнага жыцьця ўкраінскай грамадзкасьці.
«Падабенствы ў часе гадавін 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы і Ўкраіны набліжаюць нашы народы да прымірэньня», – сказаў у сваю чаргу дарадчык пасольства Ўкраіны ў Рэспубліцы Польшча Мікола Ярмалюк. Дыплямат падкрэсьліў, што трэба памятаць пра мінулае й пра яго герояў, але таксама глядзець у будучыню.
Юбілейныя мерапрыемствы завяршыліся канцэртам гарадзкога мужчынскага хору «Жураўлі», які лічыцца візытнай карткай украінскай грамадзкасьці ў Польшчы.

вс