Упершыню на польскім дзяржаўным тэлебачаньні будзе паказаны гатунак гістарычнай тэленавэлы. 1 студзеня Jedynka распачне паказ сэрыялу «Карона каралёў». Гістарычны сэрыял будзе расказваць пра лёс караля Казімера Вялікага.
У сэрыяле, рэжысэрам якога зьяўляецца Войцех Пацына, выступяць Галіна Лабанарска, Марта Брыла, Веслаў Вуйцік, Робэрт Ганэра, Паўліна Ласота. Ролю караля Казімера Вялікага зайграе Матэвуш Круль.
Стваральнікі сэрыялу пераконваюць, што гледачы будуць пазытыўна зьдзіўленыя размахам, узроўнем сэрыялу, касьцюмамі, сцэнаграфіяй і акторскай ігрой.
У польскай тэлевізіі яшчэ не было такога гатунку як гістарычная тэленавэла. Старшыня Польскай тэлевізіі Яцэк Курскі адзначае, што паказваючы сэрыялы пра гісторыю тэлебачаньне вяртаецца да свайго прызначэньня.
Кожная сэрыя будзе працягвацца 25 хвілін. Акцыя тэленавэлы распачынаецца ў апошнія гады кіраваньня караля Ўладзіслава Лакетка.

ав