Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі прыляціць у Варшаву
Партнэрства Вялікабрытаніі з Польшчай «абапіраецца на агульнай гісторыі і сяброўстве, якія будуць працягвацца і пасьля нашага выхаду з ЭЗ», – запэўніла прэм’ер Тэрэза Мэй. Брытанская кіраўнічка ўраду з некалькімі міністрамі прыляціць у Польшчу 21 сьнежня на міжурадавыя кансультацыі.
Тэрэза Мэй адказвала на пытаньні ў справе занепакоенасьці брэксітам мільёнаў палякаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі. Яна паўтарыла, што дасягненьне паразуменьня ў справе правоў грамадзян зьяўляецца яе «першым прыярытэтам», а «мэта на працягу ўсіх перамоваў простая: запэўніць, што палякі змогуць жыць як да гэтага часу».
«Мільён польскіх грамадзян і 30 тысяч польскіх фірм маюць велізарны эканамічны, грамадзкі і культурніцкі ўклад у разьвіцьцё нашай краіны. Мы хочам, каб палякі і іх сем’і тут засталіся. Ніводзін грамадзянін ЭЗ, які легальна жыве ў Вялікабрытаніі, ня мае прычын непакоіцца», – казала Тэрэза Мэй.
Мэй таксама падкрэсьліла, што адносіны Вялікабрытаніі і Польшчы зьяўляюцца добрым прыкладам таго, як важна выпрацаваць новае паразуменьне ў сытуацыі, калі вартасьць двухбаковага гандлёвага абароту за апошнія 10 гадоў вырасла ў тры разы.

ав