Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаюць Сусьветны дзень бедных

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.11.2017 12:07
Каталіцкая царква заклікала палякаў быць больш адкрытымі на патрэбы гаротных.
pixabay.com/Public Domain CC0

У нядзелю, 19 лістапада адзначаецца першы Сусьветны дзень бедных. Прэсавы сакратар канфэрэнцыі Эпіскапату Польшчы Павал Пытэль-Андранік зьвярнуў увагу на неабходнасьць большай адкрытасьці да людзей з патрэбамі.

Сусьветны дзень бедных мае сэнс толькі тады, калі гэта прыводзіць да сустрэч зь беднымі, а не абмяжоўвацца толькі ахвяраваньнямі, – сказаў прэсавы сакратар.

На ягоную думку, палякі становяцца больш адчувальныя да патрэб іншых. На працягу года Caritas і каля 800 царкоўных устаноў зладзілі розныя мерапрыемствы для бедных.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт