Logo Polskiego Radia
Print

22 лістапада ў Варшаве пройдзе канцэрт «Салідарныя з Беларусьсю»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.11.2017 11:58
Канцэрт, арганізатарам якога зьяўляецца ініцыятыва "Свабодная Беларусь", пройдзе дзесяты раз.
фота: профіль ініцыятывы "Свабодная Беларусь" у Фэйсбуку

22 лістапада ў Варшаве пройдзе ўжо дзесяты канцэрт «Салідарныя з Беларусьсю». Імпрэза пройдзе ў клюбе «Стадола», пачатак а 18 гадзіне, уваход бясплатны.
Усе гэтыя гады арганізатарам канцэрту зьяўляецца ініцыятыва «Свабодная Беларусь». Сёлета іх галоўнай мэтай зьяўляецца прэзэнтацыя найцікавейшых і найлепшых зьяваў беларускай музычнай сцэны. Зайграе таксама ўкраінскі гурт і тры капэлы з Варшавы. «Будзе шматкультурна, паколькі Варшава – гэта горад многіх культур і нацыянальнасьцяў», – гавораць арганізатары.
На сёлетнім канцэрце «Салідарныя з Беларусьсю» выступіць беларускі гурт арт-року TonqiXod. Яго ўдзельнікі самыя пра сябе кажуць: «сумнеўная кампанія, у аснове якой знаходзяцца ідэалы маладосьці, папсаваныя цынізмам і разьвіцьцём інфармацыйных тэхналёгій».
Сярод беларускіх удзельнікаў таксама будзе гурт з Менска The Glitchhh (Глітч), які грае ў стылі experimentall\instrumental\noise\guitar (экспэрымэнтал\інструмэнтал\нойз\гітар). Самі музыкі кажуць, што ў сваім музычным выкананьні хацелі б ствараць электронную і танцавальную музыку.
22 лістапада выступіць таксама ўкраінскі гурт Жадан і Сабакі ды польскі – T/Aboret.

Імпрэза пройдзе ў клюбе «Стадола», пачатак а 18 гадзіне, уваход бясплатны.

Усе гэтыя гады арганізатарам канцэрту зьяўляецца ініцыятыва «Свабодная Беларусь». Сёлета іх галоўнай мэтай зьяўляецца прэзэнтацыя найцікавейшых і найлепшых зьяваў беларускай музычнай сцэны. Зайграе таксама ўкраінскі гурт і тры капэлы з Варшавы. «Будзе шматкультурна, паколькі Варшава – гэта горад многіх культур і нацыянальнасьцяў», – гавораць арганізатары.

На сёлетнім канцэрце «Салідарныя з Беларусьсю» выступіць беларускі гурт арт-року TonqiXod. Яго ўдзельнікі самыя пра сябе кажуць: «сумнеўная кампанія, у аснове якой знаходзяцца ідэалы маладосьці, папсаваныя цынізмам і разьвіцьцём інфармацыйных тэхналёгій».

Сярод беларускіх удзельнікаў таксама будзе гурт з Менска The Glitchhh, які грае ў стылі experimentall\instrumental\noise\guitar. Самі музыкі кажуць, што ў сваім музычным выкананьні хацелі б ствараць электронную і танцавальную музыку.

22 лістапада выступіць таксама ўкраінскі гурт Жадан і Сабакі ды польскі – T/Aboret.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт