Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманаму на мяжы ўкраінцу выставілі абвінавачваньне ў забойстве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2017 17:01
Забойца быў затрыманы ў чацьвер увечары на польска-ўкраінскай мяжы.
PAP/Jan Dzban

Затрыманаму на мяжы ўкраінцу выставілі абвінавачваньне ў забойстве
Зьдзяйсьняльнік нападу быў затрыманы ў чацьвер увечары на польска-ўкраінскай мяжы.
Украінцу, які ў сераду ў Гданьску напаў з нажом на свайго суайчыньніка, выстаўленае абвінавачаньне ў забойстве. Сёньня затрыманы грамадзянін Украіны даваў паказаньні й прызнаў сябе вінаватым. Пракуратура будзе патрабаваць яго арышту.
Злачынства адбылося ў сераду ў Гданьску ў раёне Ліпцэ (Lipce). Да 49-гадовага пешахода-ўкраінца падбег мужчына і ўдарыў яго некалькі разоў нажом у жывот.
Нягледзячы на высілкі мэдыкаў, паранены памёр.
Зьдзяйсьняльнік нападу быў затрыманы ў чацьвер увечары на польска-ўкраінскай мяжы. Ён спрабаваў зьбегчы ва Ўкраіну.
Паводле пракуратуры абодва мужчыны ведалі адзін аднаго. Верагодна прычынай трагедыі была сварка.
Затрыманаму ўкраінцу пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
аз

Украінцу, які ў сераду ў Гданьску напаў з нажом на свайго суайчыньніка, выстаўленае абвінавачаньне ў забойстве. Сёньня затрыманы грамадзянін Украіны даваў паказаньні й прызнаў сябе вінаватым. Пракуратура будзе патрабаваць яго арышту.

Злачынства адбылося ў сераду ў Гданьску ў раёне Ліпцэ (Lipce). Да 49-гадовага пешахода-ўкраінца падбег мужчына і ўдарыў яго некалькі разоў нажом у жывот.
Нягледзячы на высілкі мэдыкаў, паранены памёр.

Забойца быў затрыманы ў чацьвер увечары на польска-ўкраінскай мяжы. Ён спрабаваў зьбегчы ва Ўкраіну.

Паводле пракуратуры, мужчыны ведалі адзін аднаго. Верагодна прычынай трагедыі была сварка.

Затрыманаму ўкраінцу пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт