Logo Polskiego Radia
Print

Распачаўся збор сродкаў на аднаўленьне варшаўскай нэкраполіі “Павонзкі”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2017 16:40
Ужо 44 раз акторы, людзі культуры і гарцэры зьбіраюць грошы на аднаўленьне старых каплічак і надмагільных помнікаў.
PAP/Darek Delmanowicz

У нядзелю распачаўся збор сродкаў на варшаўскай нэкраполіі “Павонзкі”. Ужо 44 раз акторы, людзі культуры і гарцэры зьбіраюць грошы на аднаўленьне старых каплічак і надмагільных помнікаў. Сёлета дзякуючы сабраным у мінулым годзе грошам удалося адрэстаўраваць 22 аб’екты. У плянах на будучы год – рамонт чарговых 37 аб’ектаў.
Рэстаўратарскія працы ахопліваюць вельмі шмат элемэнтаў, яны дарагія і вымагаюць шмат часу. Старыя помнікі павінны быць ачышчаныя з расьлін і бруду, павінны быць узмоцненыя. Многія з іх вымагаюць дапаўненьня дэталяў, мармур – шліфаваньня. Часта праца над адным аб’ектам працягваецца больш за 3 месяцы.
Дзякуючы сабраным падчас папярэдніх акцый сродкам удалося захаваць многія магілы, на якія ўжо ніхто не прыходзіць. “Старыя Павонзкі – гэта месца, дзе можна адкрываць польскую гісторыю, культуру. Час збору сродкаў – гэта добры час, каб гэта зрабіць і адначасова праявіць сваю неабыякавасьць”, - гавораць арганізатары акцыі.
У суме з пачатку дзейнасьці Камітэту апекі над Старымі Павонзкамі дзякуючы сабраным грошам удалося аднавіць больш за 1400 помнікаў, скульптур і магіл.

У нядзелю распачаўся збор сродкаў на варшаўскай нэкраполіі “Павонзкі”. Ужо 44 раз акторы, людзі культуры і гарцэры зьбіраюць грошы на аднаўленьне старых каплічак і надмагільных помнікаў. Сёлета дзякуючы сабраным у мінулым годзе грошам удалося адрэстаўраваць 22 аб’екты. У плянах на будучы год – рамонт чарговых 37 аб’ектаў.

Рэстаўратарскія працы ахопліваюць вельмі шмат элемэнтаў, яны дарагія і вымагаюць шмат часу. Старыя помнікі павінны быць ачышчаныя з расьлін і бруду, павінны быць узмоцненыя. Многія з іх вымагаюць дапаўненьня дэталяў, мармур – шліфаваньня. Часта праца над адным аб’ектам працягваецца больш за 3 месяцы. Дзякуючы сабраным падчас папярэдніх акцый сродкам удалося захаваць многія магілы, на якія ўжо ніхто не прыходзіць.

“Старыя Павонзкі – гэта месца, дзе можна адкрываць польскую гісторыю, культуру. Час збору сродкаў – гэта добры час, каб гэта зрабіць і адначасова праявіць сваю неабыякавасьць”, - гавораць арганізатары акцыі. У суме з пачатку дзейнасьці

Камітэту апекі над Старымі Павонзкамі дзякуючы сабраным грошам удалося аднавіць больш за 1400 помнікаў, скульптур і магіл.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт