Logo Polskiego Radia
Print

Польшча плянуе стварыць ясьлі ў кожным павеце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.10.2017 15:15
Польскі ўрад выдаткуе амаль паўмільярда злотых на дапамогу сем'ям зь дзецьмі.
Міністар па пытаньнях сям’і працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска.Міністар па пытаньнях сям’і працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска.PAP/Jacek Turczyk

Польшча плянуе стварыць ясьлі ў кожным павеце
Польскі ўрад выдаткуе амаль паўмільярда злотых на дапамогу сем'ям зь дзецьмі.
Міністар па пытаньнях сям’і працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska) у чацьвер афіцыйна запусьціла новую ўрадавую праграму „Малыш Плюс” (Maluch+). Праграма накіраваная на разьвіцьцё ўстановаў па доглядзе за дзецьмі да трох гадоў, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.
У рамках праграмы можна будзе атрымаць сродкі на стварэньне дзіцячага садка, клюбу або іншай установы, у якіх наймалодшыя дзеці будуць праводзіць час, калі іх бацькі знаходзяцца на працы. У 2018 годзе на рэалізацыю праекту польскі ўрад плянуе вылучыць 450 млн злотых (больш за 106 мільёнаў 132 тысячы эўра).
„Gazeta Polska Codziennie” нагадвае, што сярод прычынаў, чаму палякі ня хочуць мець шмат дзяцей, бацькі называюць у тым ліку абмежаваны доступ да дашкольных установаў.
У Польшчы дзейнічае 3 тысячы 800 дзіцячых садкоў, дзіцячых клюбаў і іншых дашкольных установаў, аднак у іх ёсьць месцы толькі для 100 тысяч дзяцей.
Міністар Эльжбета Рафальска падкрэсьліла, што сродкі, прызначаныя на стварэньне й дзейнасьць такіх установаў, значана вырастуць у параўнаньні з папярэднімі гадамі.
„Да гэтага часу фінансаваньне згаданай праграмы складала 151 мільён злотых (больш за 35 мільёнаў 613 тысяч эўра). У 2018 годзе гэта будзе 450 мільёнаў, зь якіх 200 мільёнаў (больш за 47 мільёнаў 169 тысяч эўра) будуць вылучаныя з Фонду працы”, - падкрэсьліла міністар Рафальска.
gpcodziennie.pl/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт