Logo Polskiego Radia
Print

Польскія прадпрыемствы баяцца робатаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.10.2017 16:25
Па пытаньні робатызацыі Польшча значна адстае ад Заходняй Эўропай і Паўночнай Амэрыкі.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Першыя дасьледаваньні па выкарыстаньні офісных робатаў паказваюць, што калі б не замежныя фірмы, то ў Польшчы ніхто б пра такіх робатаў ня ведаў.

Па пытаньні робатызацыі Польшча значна адстае ад Заходняй Эўропай і Паўночнай Амэрыкі. Офісныя робаты, гэтак званыя RPA, гэта сучасная тэхналёгія, а палякі хутка могуць дагнаць Захад пры ўмове, што ўкладуць грошы ў разьвіцьцё гэтай тэхналёгіі.

Офісныя робаты выкарыстоўваюцца ў 2% кампаній, пры чым замежных, якія маюць свае сядзібы ў Варшаве, Кракаве і Ўроцлаве.

У 100% апытаных прадпрыемстваў заявілі, што правядуць робатызацыю да 2020 году. У ніводнай з тых фірм, дзе працуюць робаты, не скарацілася занятасьць, а ў 3% нават павялічылася. Найбольшай карысьцю робатызацыі зьяўляецца меншая колькасьць памылак. Таксама эканомнасьць часу. Напр., робаты больш хуткія чым чалавек, фіксуюць паступленьне сродкаў на рахунак і рыхтуюць справаздачы з велізарнай колькасьці дадзеных.

Найбольшую колькасьць робатаў выкарыстоўваюць кампаніі банкаўскага і фінансавага сэктараў ды страхавыя кампаніі.

Puls Biznesu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт