Gazeta Polska: З траўня дзейнічае новы закон аб рэпатрыяцыі палякаў з азіяцкіх краін былога Савецкага Саюзу ў Польшчу. Аднак урад падрыхтаваў папраўкі ў закон, паколькі першыя месяцы паказалі недахопы. Галоўныя зьмены будуць тычыцца большай фінансавай падтрымкі, павелічэньня супрацоўнікаў у польскіх консульствах і зьмены паняцьця рэпатрыянта. Праект паправак ужо амаль гатовы і неўзабаве будзе накіраваны ў Сэйм.
Самая галоўная зьмена тычыцца фінансавай падтрымкі. Цяпер гэтая сума складае 25 тысяч злотых (7 тысяч даляраў) на адну асобу. Гэтага дастаткова, калі сям’я складаецца з некалькіх чалавек. Грошай аднак мала, калі рэпатрыянт адзін. Папраўкі прадугледжваюць дапамогу ў памеры 50 тысяч злотых (14 тысяч даляраў) у выпадку, калі рэпатрыяцыя ахоплівае толькі адну асобу. Такую ж суму атрымае адзін чалец дзьвюх асабовай сям’і.
Мяняецца таксама паняцьце рэпатрыянта. Рэпатрыяцыя ахопіць ня толькі тых, хто быў высланы на Ўсход, але таксама тых, хто выехаў, напрыклад, у Казахстан, Азэрбайджан ці Сыбір па эканамічных прычынах, а потым рашэньнем савецкіх улад ня змог вярнуцца назад у Польшчу і стаў ахвярай рэпрэсій.
Па прычыне вялікай зацікаўленасьці рэпатрыяцыяй, польскі ўрад хоча павялічыць колькасьць працаўнікоў консульстваў, асабліва ў Казахстане.

ав