Logo Polskiego Radia
Print

Варшава рыхтуецца да кансультацый з Лёнданам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.09.2017 09:45
Другія міжурадавыя польска-брытанскія кансультацыі заплянаваныя на сьнежань.
Foto: PAP/Marcin Obara

Перамовы пройдуць у Варшаве.

21 сьнежня ў польскай сталіцы пройдуць польска-брытанскія міжурадавыя кансультацыі. Пра гэта паведаміла польская прэмʼер Бэата Шыдла. Гэта вынік дамоўленасьцяў дасягнутых у пятніцу, падчас сустрэчы ў Таліне з кіраўніком брытанскага ўрада Тэрэсай Мэй.

Размова двух прэмʼерак тычылася, у прыватнасьці Brexit-u, прапановаў, якія агучыла брытанская галава ўраду падчас свайго выступу на мінулым тыдні ў Флярэнцыі, а таксама абмеркаваньню пытаньня працоўных камандзіровак.

На мінулым тыдні прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі выступіла з прамовай у Флярэнцыі, дзе прадставіла сваё бачаньне будучых адносін Англіі з ЭЗ пасьля выхаду з Супольнасьці, што заплянавана на сакавік 2019 года.

Бэата Шыдла паведаміла, што падчас сустрэчы была пацьверджана дата міжурадавых кансультацый. Яны адбудуцца 21 сьнежня ў Варшаве. Папярэднія польска-брытанскія кансультацыі адбыліся ў канцы мінулага года ў Лёндане.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт