Мінфін шукае хакераў, якія дапамогуць ушчыльніць падатковую сыстэму
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
20.09.2017 14:35
Дапамогай хакераў гадамі карыстаюцца розныя ўрадавыя ўстановы і сусьветныя канцэрны.
pixabay.com/Public Domain CC0
Dziennik Gazeta Prawna
Міністэрства фінансаў шукае хакераў, якія дапамогуць ушчыльніць падатковую сыстэму. Дапамогай хакераў гадамі карыстаюцца розныя ўрадавыя ўстановы (напрыклад, ФБР), а таксама найбуйнейшыя сусьветныя канцэрны. Польскае міністэрства суарганізоўвае двухдзённы інфарматыўны маратон (хакатон) у Кракаве. У ім прыме ўдзел каля 2 тысяч праграмістаў з цэлага сьвету. Яны атрымаюць праблемныя задачы і павінны будуць праявіць арыгінальнасьць у іх вырашэньні. Пры нагодзе міністэрства хоча праверыць, ці яны будуць здольныя стварыць новыя спосабы, якія маглі б выкарыстоўваць падатковыя службы.
На Захадзе на такога тыпу конкурсах вышукваюць найлепшых спэцыялістаў. Так робіць, напрыклад, ФБР ці брытанская служба MI5, а таксама іншыя дзяржаўныя структуры, якія веды хакераў выкарыстоўваюць для змаганьня са злачыннасьцю.
Міністэрства фінансаў Польшчы падрыхтавала для інфарматыкаў задачу, вырашэньне якой дапамагло б адсачыць махінацыі з ПДВ. Пераможцаў чакае ўзнагарода, а магчыма нават прапанова далейшай супрацы з міністэрствам.
Dziennik Gazeta Prawna: Дапамогай хакераў гадамі карыстаюцца розныя ўрадавыя ўстановы (напрыклад, ФБР), а таксама найбуйнейшыя сусьветныя канцэрны. Польскае міністэрства суарганізоўвае двухдзённы інфарматыўны маратон (хакатон) у Кракаве. У ім прыме ўдзел каля 2 тысяч праграмістаў з цэлага сьвету. Яны атрымаюць праблемныя задачы і павінны будуць праявіць арыгінальнасьць у іх вырашэньні. Пры нагодзе міністэрства хоча праверыць, ці яны будуць здольныя стварыць новыя спосабы, якія маглі б выкарыстоўваць падатковыя службы.

ав