МЗС Польшчы: палякаў сярод пацярпелых у Мэксыцы няма
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.09.2017 14:11
Паводле ўступных дадзеных, у выніку землятрусу загінулі каля 230 чалавек.
Міністэрства замежных спраў Польшчыmsz.gov.pl/Michał Jasiulewicz
МЗС Польшчы: палякаў сярод пацярпелых у Мэксыцы няма
Паводле ўступных дадзеных, у выніку землятрусу загінулі каля 230 чалавек.
Няма палякаў сярод пацярпелых у выніку землятрусу ў Мэксыцы. Па гэтай справе Міністэрства замежных спраў Польшчы й польскія дыппрадстаўніцтвы ў Мэксыцы дагэтуль не атрымалі ніякіх сыгналаў.
Паводле ўступных дадзеных, у выніку землятрусу загінулі, як мінімум, 226 чалавек. Аднак гэтая лічба можа зьмяніцца.
Паводле Міністэрства замежных спраў, у сьпісах параненых таксама няма прозьвішчаў, якія паказвалі на польскае паходжаньне ахвяраў.
Міністэрства замежных спраў, консульскія й дыпляматычныя службы назіраюць за сытуацыяй у Мэксыцы. У польскай амбасадзе быў створаны антыкрызысны штаб.
аз