Польскія інтэрнэт-кнігарні пад пагрозай
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.09.2017 14:07
Зраўнаньне цэн на кніжныя навінкі можа азначаць канец для малых і сярэдніх прадпрыемстваў з сэктара e-commerce.
pixabay.com/Public Domain CC0
Puls Biznesu: Працадаўцы нэгатыўна ацэньваюць прапанову Польскай сялянскай партыі аб зраўнаньні цэн на кніжкі. Законапраект прадугледжвае, што выдавец ці імпартэр мелі бы абавязак вызначаць цану кнігі на продаж. Пры гэтым кошт на стала павінен быць зьмешчаны на кнізе ці ў каталёгу выдаўцы. Цана ня можа быць зьмененая цягам наступных 12 месяцаў.
Паводле працадаўцаў, гэта нэгатыўна адаб’ецца на польскім сэктары e-commerce і на чытацкім узроўні палякаў. 1/3 кніг у Польшчы прадаецца праз інтэрнэт.
Вядзеньні інтэрнэт-кнігарні значна таньнейшае, а таму дазваляе зьменшыць кошт кніг на карысьць кліентаў. Дзякуючы гэтаму малыя і сярэднія прадпрыемствы могуць разьвівацца.
Яшчэ адным наступствам магчымага ўвядзеньня адзінай цаны можа быць горшая пазыцыя польскіх электронных кнігарняў у параўнаньні з замежнымі. У той час, калі ў польскіх кнігарнях будзе адзіная цана, у замежных можна будзе купляць кнігі па рынкавым кошце. Кнігарні ня змогуць запрапанаваць скідак на кнігі, вынікам чаго будуць меншыя наклады, а пасьля вышэйшыя цэны на кнігі.
ав