Logo Polskiego Radia
Print

З 2 верасьня ў Польшчы не павінна застацца камуністычнай тапанімікі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.09.2017 16:40
Зьмяніць назвы вуліцаў загадвае закон ад дэкамунізацыі, прыняты год таму.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Да 2 верасьня гэтага году ў Польшчы павінныя зьнікнуць назвы вуліцаў, якія асацыююцца з пэрыядам камунізму. Заканчваецца тэрмін, які закон аб дэкамунізацыі даваў мясцовым уладам на перайменаваньне геаграфічных аб’ектаў. Гаворка ідзе пра 943 назвы.

Год таму, 2 верасьня 2016 году, у Польшчы ўступіў у сілу закон аб дэкамунізацыі. Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы ў праекце «Заступнікі нашых вуліцаў» прадставіў некалькі дзесяткаў біяграфіяў людзей, чыімі імёнамі можна назваць вуліцы гарадоў і мястэчак. Інстытут таксама апублікаваў сьпіс імёнаў, зьвязаных з камуністычнай эпохай, якія павінны зьнікнуць з гарадзкіх указальнікаў.

Сталічны ваявода Здзіслаў Сіпера ў камэнтары Польскаму радыё паведаміў, што ня ўсе мясцовыя ўлады пасьпелі зьмяніць камуністычныя назвы на працягу году. З тымі, хто гэтага зрабіць не пасьпеў, вядуцца перамовы. Ваявода падкрэсьліў, што зьмена назваў вуліцаў не прывядзе да росту выдаткаў гараджанаў. Згодна з законам аб дэкамунізацыі, старыя дакумэнты захоўваюць сваю юрыдычную сілу, а замена дакумэнтаў адбываецца бясплатна.

IAR/ik/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт