Logo Polskiego Radia
Print

Паляк пераплыў Балтыйскае мора ўплаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.08.2017 11:48
Сэбасьціян Карась зьяўляецца першым чалавекам, якому ўдалося перасекчы Балтыйскае мора ўплаў.
photo: facebook/Extreme Baltic Challenge

Паляк пераплыў Балтыйскае мора ўплаў
Сэбасьціян Карась зьяўляецца першым чалавекам, якому ўдалося перасекчы Балтыйскае мора ўплаў. Амаль апоўначы 26-гадовы плывец выйшаў на бераг на дацкай высьпе Борнхальм, праплыўшы 100 км з польскага Калобжэгу. Плаваньне працягвалася 29 гадзін.
Шматразовы чэмпіён Польшчы ў плаваньні ўвесь гэты час знаходзіўся ў вадзе, тэмпэратурай некалькі градусаў. На некаторых адрэзках трасы хвалі дасягалі двух мэтраў вышыні. Асабліва складанымі былі апошнія 5 км, калі хвалі накладаліся адна на адну. Побач з плыўцом плыло невялікае судна.
Гэта была другая спроба Сэбасьціяна Карася пераплысьці ўплаў Балтыйскае мора. У мінулым годзе ён спыніўся пасьля 8 гадзін па прычыне клопатаў са здароўем. Сёлета плывец доўга чакаў адпаведных атмасфэрных умоваў. Першапачаткова старт плянаваўся на пераломе ліпеня і жніўня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт