Школьнікі зь Беларусі і Ўкраіны атрымаюць 200 школьных камплектаў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        21.08.2017 20:37
                    
                                 
                
                
                    Пасылкі са школьнымі прыналежнасьцямі падрыхтавала каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас».
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         200 камплектаў для школьнікаў з польскіх семʼяў, якія пражываюць ва Ўкраіне й Беларусі, сёньня адправілі з гораду Ўроцлаў (заходняя Польшча). Вучні атрымаюць партфэлі, сшыткі, пэналы й іншыя рэчы, неабходныя для пачатку новага навучальнага году.
Пасылкі са школьнымі прыналежнасьцямі падрыхтавала каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас».
Акцыя працягваецца надалей: у бліжэйшыя пятніцу й суботу ва ўроцлаўскіх крамах валянтэры «Карытас» будуць знаходзіцца зь вялікімі кошыкамі, і кожны пакупнік зможа ў іх пакласьці неабходныя школьныя прыналежнасьці.
Сёлета аддзяленьне «Карытас» ва Ўроцлаве падрыхтуе 2 тыс. партфэляў для дзяцей з малазабясьпечаных сямей Уроцлаўскай дыяцэзіі.
вс