У Польшчы зьбіраюць ахвяраваньні для пацярпелых ад сьмерчу
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.08.2017 15:35
Збор сродкаў падчас канцэрту ў Кельцэ правяла дабрачынная арганізацыя Карытас Польска.
PAP/Piotr Polak
Каля 6 тыс. гледачоў глядзела канцэрт «Зоркі летняга неба» ў горадзе Кельцэ. Мерапрыемства было наладжана ўладамі Кельцэ і Польскім тэлебачаньнем. Падчас канцэрту прайшоў збор ахвяраваньняў для пацярпелых ад навальніц. Збор сродкаў правяла дабрачынная арганізацыя Карытас Польска.
Падчас канцэрту выступілі між іншым Натальля Кукульска, Уршуля, Лукаш Заграбэльны, Эвэліна Лісоўска, гурт Лямбард ды іншыя зоркі польскай эстрады. Музыканты са сцэны казалі пра неабходнасьць дапамагчы тым, хто пацярпеў у выніку навальнічных дажджоў і ўраганаў.
Нагадаем, у рэзультаце сьмерчу, які прайшоў па паўночнай частцы Польшчы 11 і 12 жніўня, загінула 6 чалавек, дзесяткі былі параненыя. Ураган зьнішчыў тысячы дамоў і 44 тыс. гектараў лясных масіваў.
ІАР ПР/нг