Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік МУС Польшчы заявіў аб стварэньні Дзяржаўнай службы аховы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2017 17:13
Паводле МУС, з-за вялікай колькасьці памылак зьмены былі непазьбежныя.
Кіраўнік Бюро аховы ўраду ген.Томаш Мілкоўскі

Кіраўнік Бюро аховы ўраду ген.Томаш Мілкоўскі PAP/Radek Pietruszka

Кіраўнік МУС Польшчы заявіў аб стварэньні Дзяржаўнай службы аховы
Кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што Бюро аховы ўраду патрабуе глыбокіх зьменаў, таму на яго месцы будзе створана Дзяржаўная служба бясьпекі.
Учора, 31 ліпеня, урад прыняў праект закона па гэтым пытаньні.
Міністар унутраных спраў Польшчы падкрэсьліў, што з-за вялікай колькасьці памылак, якія супрацоўнікі Бюро аховы ўраду зьдзейсьнілі ў апошнія гады, зьмены былі непазьбежныя.
«Дастаткова ўспомніць справу аб Смаленскай трагедыі і тыя памылкі, якія зрабіла кіраўніцтва Бюро аховы ўраду, і якія прывялі да трагічных наступстваў. Гэта і сама структура адзінкі, якой патрэбны былі зьмены, а таксама фінансаваньне гэтага ведамства», – адзначыў міністар.
Стварэньне Дзяржаўнай службы бясьпекі зьяўляецца вынікам праверкі, праведзенай у Бюро аховы ўраду ў сьнежні 2015 года. Новая служба будзе большай. Таксама ў яе будуць больш шырокія паўнамоцтвы. Кандыдаты на супрацоўнікаў павінны будуць праходзіць дакладную праверку, між іншым, на паліграфе.

Кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што Бюро аховы ўраду патрабуе глыбокіх зьменаў, таму на яго месцы будзе створана Дзяржаўная служба бясьпекі. Учора, 31 ліпеня, урад прыняў праект закона па гэтым пытаньні.

Міністар унутраных спраў Польшчы падкрэсьліў, што з-за вялікай колькасьці памылак, якія супрацоўнікі Бюро аховы ўраду зьдзейсьнілі ў апошнія гады, зьмены былі непазьбежныя.

«Дастаткова ўспомніць справу аб Смаленскай трагедыі і тыя памылкі, якія зрабіла кіраўніцтва Бюро аховы ўраду, і якія прывялі да трагічных наступстваў. Гэта і сама структура адзінкі, якой патрэбны былі зьмены, а таксама фінансаваньне гэтага ведамства», – адзначыў міністар.

Стварэньне Дзяржаўнай службы бясьпекі зьяўляецца вынікам праверкі, праведзенай у Бюро аховы ўраду ў сьнежні 2015 года. Новая служба будзе большай. Таксама ў яе будуць больш шырокія паўнамоцтвы. Кандыдаты на супрацоўнікаў павінны будуць праходзіць дакладную праверку, між іншым, на паліграфе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт