Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы памяняюцца правілы па працаўладкаваньні іншаземцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.07.2017 09:17
„Закон рэгулюе пытаньне заяваў, якімі многія працадаўцы злоўжывалі”, - тлумачыць віцэ-міністар Зелянецкі.
Фота мае ілюстрацыйны характар.Фота мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы памяняюцца правілы па працаўладкаваньні іншаземцаў
„Закон рэгулюе пытаньне заяваў, якімі многія працадаўцы злоўжывалі”, - тлумачыць віцэ-міністар Зелянецкі.
Ажыцьцяўленьне палажэньняў гэтак званай дырэктывы аб сэзонных рабочых і абмежаваньне злоўжываньняў у працаўладкаваньні замежнікаў - гэта галоўная мэта зьменаў у працаўладкаваньні іншаземцаў у Польшчы.
Зьмены, якія на мінулым тыдні адобрылі Сэйм і Сэнат, між іншым, бяруць пад увагу аплату ў памеры 30 злотых (больш за 7 эўра) за рэгістрацыю заявы аб даручэньні працы замежніку.
„Закон рэгулюе пытаньне заяваў, якімі многія працадаўцы проста злоўжывалі”, - тлумачыць намесьнік міністра па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Марцін Зелянецкі (Marcin Zieleniecki).
Зьмены тычацца ў асноўным замежнікаў, якія выконваюць сэзонную працу, то бок грамадзянаў Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расеі і Ўкраіны. „Іх працаўладкаваньне ня можа адбывацца бескантрольна”, - падкрэсьліў віцэ-міністар.
IAR 3 - 2017-07-15 09:24:00 - ZATRUDNIANIE CUDZOZIEMCÓW-PRACE SEZONOWE
Марцін Зеленецкі: Дазвол на сэзонную працу ў Польшчы будуць выдаваць паветавыя аддзелы службаў занятасьці. Яны таксама будуць рэгістраваць заявы аб даручэньні працы замежніку. Дазволы будуць выдавацца на пэрыяд да 9 месяцаў у дадзеным годзе.
Прадпрымальнік будзе абавязаны паведаміць пра абставіны прыняцьця на працу замежніка. Гэта дазволіць службам занятасьці й Інспэкцыі працы праверыць, ці заява аб даручэньні працы выкарыстоўваецца ў адпаведнасьці са сваім прызначэньнем. Прадпрымальнік будзе таксама абавязаны паведаміць адпаведным службам, ці іншаземец сапраўды пачаў працу, ці не.
Экспэрты зьвяртаюць увагу, што праца іншаземцаў, асабліва з-за ўсходняй мяжы, мае вялікае значэньне ў такіх сэктарах сельскай гаспадаркі як садаводзтва й агародніцтва, паколькі ў іх патрэбна шмат фізычнай сілы.
Паколькі Сэнат унёс некаторыя папраўкі, законапраект вернецца яшчэ раз у Сэйм. Закон павінен уступіць у сілу з 1 студзеня будучага году.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт