У Бэльвэдэры прайшла сустрэча першых дам Польшчы і ЗША (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.07.2017 13:29
Сустрэча першых дам карысталася вельмі вялікай зацікаўленасьцю польскіх і амэрыканскіх журналістаў і фотарэпартэраў.
PAP/Rafał Guz
Першая дама ЗША Мэланія Трамп сустрэлася з Агатай Корнхаўзэр-Дуда. Іх прыватная сустрэча прайшла ў Бэльвэдэры і доўжылася больш за паўгадзіны.
Мэланія Трамп суправаджае прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа падчас яго візыту ў Польшчы. Яна зьяўляецца другой у гісторыі першай дамай, народжанай не ў ЗША. Мэланія Трамп мае ў сваёй біяграфіі кар’еру мадэлі, ведае чатыры замежныя мовы, займаецца дабрачыннай дзейнасьцю і выхоўвае сына, Барона Трампа.
Агата Корнхаўзэр-Дуда падчас сустрэчы была апранутая ў клясычны касьцюм малінавага колеру. На ёй таксама былі доўгія срэбныя завушніцы.
Мэланія Трамп была апранута ў цёмна-сінюю сукенку ў малінавыя пасы, на ёй не было ніякіх упрыгожаньняў.
Пасьля сустрэчы першыя дамы накіраваліся ў Цэнтар навукі імя Капэрніка, дзе прайшла сустрэча з дзецьмі і моладзьдзю.
Сустрэча першых дам карысталася вельмі вялікай зацікаўленасьцю польскіх і амэрыканскіх журналістаў і фотарэпартэраў. У калёне першых дам ехала 11 аўтамабіляў, 2 мікрабусы, 3 паліцэйскія аўтамабілі і два матацыклы.
У сваю чаргу дачка амэрыканскага прэзыдэнта Іванка Трамп усклала кветкі каля помніка Герояй гета і наведала Музэй гісторыі польскіх габрэяў.
ав