Logo Polskiego Radia
Print

Традыцыйнае беларускае Купальле ў польскай Белавежы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.07.2017 14:20
На Падляшшы цягам усяго ліпеня ў суботы ў многіх мясцовасьцях адбываюцца такія мерапрыемствы.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com

У Белавежы на ўсходзе Польшчы ў чарговы раз адбылося традыцыйнае беларускае Купальле. На сцэне выступілі музычныя калектывы з Польшчы ды Беларусі, былі таксама традыцыйныя абрады з пляценьнем вянкоў, танцамі і карагодамі.

Удзельнікі: Гэта Купальская ноч, падчас якой мы пускаем вянкі на ваду, ёсьць вясёлая гулянка. Маладыя незамужнія дзяўчыны пускаюць вянкі на ваду, каб варажыць, ці знойдуць мужа.

Мы кожны год прыяжджаем. Гучаць вельмі прыгожыя песьні, шмат калектываў, плятуць вянкі і пускаюць на ваду.

На Падляшшы цягам усяго ліпеня ў суботы ў многіх мясцовасьцях адбываюцца такія мерапрыемствы – мясцовыя Купальлі, якія зьмяшчаюць у сябе элемэнты традыцыйнага Купальля.

І ПР.ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт